Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шырокапрофільная мастачка, патрыятычнае піва, сорам Расеі


Добры вечар! У гасьцях у «Вольнай студыі» Міхася Скоблы Кацярына Ваданосава, якая грае на сямі музычных інстумэнтах, піша вершы і музыку, выконвае ўласныя песьні, пераплятае старыя кнігі, зьяўляецца тварам мадэльнай агенцыі. Чыстая праўда, дальбог!

З АКАДЭМІІ МАСТАЦТВАЎ У ПАБ. Выкладчык Сяргей Русецкі пакінуў Акадэмію мастацтваў, каб заснаваць зь сябрам паб у Віцебску. У пабе яны прынцыпова гавораць па-беларуску. «Кожны трэці чалавек на вуліцы ў Віцебску, зь якім загаворыце па-беларуску, будзе старацца па-беларуску адказваць. Прынамсі ў нашым пабе чуем толькі падзякі. Што прыемна, людзі цалкам спакойна адказваюць па-беларуску, і ў выніку атрымліваеш Беларусь, пра якую марыш: проста спосаб, форма камунікацыі, мова зносін» – кажа Русецкі.

«ШУСТРЫ ХЛОПЕЦ» ШЫМОН ПЭРЭС. Сёньня пахавалі былога прэзыдэнта Ізраілю Шымона Пэрэса. Наш калега Зьміцер Бартосік зьезьдзіў у родную вёску Пэрэса, Вішнева на Валожыншчыне, і дазнаўся, што Пэрэс у дзяцінстве гаварыў і па-беларуску. «Пэрэс той быў шустры хлопец і вельмі камандаваць любіў. Як у футбол разам гулялі, дык ўсіх ставіў, дзе як трэба гуляць» – сказаў у Вішневе нашаму карэспандэнту 90-гадовы Зянон Пудакевіч.

У РАСЕІ ТАКОЕ ЎЖО ЧАКАЕЦЦА. «Гэта было чакана, мы ўсе бачылі да адкрыцьця заклікі зрабіць тое самае, што зрабілі з выставай Стэрджэса ў Цэнтры фатаграфіі братоў Люм’ер» — так беларускі фатограф Аляксадар Васюковіч пракамэнтаваў замазаньне чырвонай фарбай некаторых фотаздымкаў на выставе ў Маскве, прысьвечанай ваеннаму канфлікту на Данбасе.

ЗА ШТО? «За што яшчэ ў сваёй гісторыі пачатку 21-га стагодзьдзя будучым расейцам давядзецца саромецца перад суседзямі і сьветам — акрамя вайны ў Данбасе, зьбіцьця MH-17, анэксіі Крыму, вайны ў Паўднёвай Асэтыі або пакрываньня рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі?» – задае пытаньне наш блогер Алесь Чайчыц.

БЕСПРЭЦЭДЭНТНАЯ СПРАВА. У Менску ўпершыню судзяць чалавека за забойства сабакі. 55-гадовы Аляксандар Радкевіч адрэзаў галаву шчанюку, якога сын прынёс дамоў.

Падпісацца праз электронную пошту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG