Як можна назваць выбары, дзе вынік быў практычна прадказаны яшчэ на этапе зацьверджаньня кандыдатаў у дэпутаты? Гэта ня выбары, а быццам бы выбары.
Але гэтае «быццам бы» можна накласьці на шмат, калі не на ўсе бакі нашага жыцьця.
Беларусь быццам бы індустрыяльная дзяржава з разьвітай вытворчасьцю.
Беларусь мае быццам бы сваю інфармацыйную прастору.
Мае быццам бы беларускую сыстэму адукацыі.
Мае быццам бы беларускую армію.
Беларуская мова быццам бы дзяржаўная мова.
Ды мы самі жывем у быццам бы беларускай дзяржаве...
Пасьля ўсяго гэтага можна сказаць толькі адно:
— Нам яшчэ столькі трэба зрабіць!
Ігар Кузьмініч
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org