Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Любіце Расею!»


Чайлд Гасам, «Імпрэсіянісцкі сад».
Чайлд Гасам, «Імпрэсіянісцкі сад».

Пані Яўгенія і пан Іван ад вясны да зімы жывуць на лецішчы. Узорная сям’я, якой амаль паўстагодзьдзя, узорны кветнік, узорныя грады — усё ёсьцека. Адно царквы няма. Затое Заслаўе непадалёк.

І выправіліся ня гэтак і даўно пані Яўгенія і пан Іван у нядзелю на службу. Ці доўга, ці мала перабылі ў храме, як зьнячэўку пачулі ад сьвятара настаўленьне: «Любіце Расею!» І зьнік у сужэнцаў настрой малітоўны.

Выйшлі, не марудзячы, пані Яўгенія і пан Іван з царквы ды болей туды ўжо не зазіралі. А вярнуліся яны ў свой райскі куточак і жывуць у ім ад вясны да зімы, ды любяць Беларусь.

Аксана Спрынчан

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG