Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гамлетаўскае пытаньне, сьцяг са статусам і родны рэжым


Добры вечар! Рускія бяз знаку якасьці ўсё ж пачалі сур’ёзна ціснуць на кіраўніка Беларусі. То цану на газ ня хочуць зьменшыць, то аб’ёмы паставак нафты зьніжаюць. Добра гэта ці дрэнна? – вось гамлетаўскае пытаньне для жыхароў крышталёвай судзіны ў руках гэтага кіраўніка...

ІМ І НАШЫ САСІСКІ НЯ Ў СМАК! Рассельгаснагляд увёў часовыя абмежаваньні на ўвоз у Расею прадукцыі беларускай птушкафабрыкі «Дружба», што вырабляе каўбасы, сасіскі, паштэты, вяндліну і вэнджаніну, курынае мяса, паўфабрыкаты, пітную ваду і газаваныя напоі.

РАДА БНР ЗА БЕЛ-ЧЫРВОНА-БЕЛЫ СЬЦЯГ СА СТАТУСАМ. Рада БНР апублікавала заяву ў падтрымку грамадзкай ініцыятывы аб наданьні бел-чырвона-беламу сьцягу статусу аб’екту нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасьці Беларусі. За гэты статус можна падпісацца ў электроннай пэтыцыі, адрасаванай Міністэрству культуры і Нацыянальнай акадэміі навук.

ДУБАВЕЦ ЯШЧЭ ДАПІШАЦЦА. «Мы за паўкроку ад таго, каб канчаткова і цалкам прызнаць гэты прамаскоўскі, безумоўна, аўтарытарны рэжым беларускім» – піша наш рэдакцыйны калега Сяргей Дубавец самі ведаеце пра каго. Народ, трэба тут прыгадаць Сяргею, гэты паўкрок зрабіў ужо чвэрць стагодзьдзя таму, і з таго часу адмахаў яшчэ некалькі кілямэтраў у тым самым кірунку.

НАСТА З НАСТАЙ НЯ СЫДУЦЦА. Наста (Анастасія) Дашкевіч напісала адказ Насьце Захарэвіч наконт абортаў. «Я за тое, каб жанчыны нараджалі нават нежаданых дзяцей і пакідалі іх дзяржаве» – піша Дашкевіч, адказваючы на закіды Захарэвіч, што вакол пытаньня абортаў у Беларусі выкарыстоўваецца «поўная антынавуковасьць, якая часам мяжуе з псыхапаталёгіяй» ды «квітнее эмацыйны гвалт».

Падпісацца праз электронную пошту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG