Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Спансаваныя дзяржавай» хакеры скралі зьвесткі 500 мільёнаў карыстальнікаў Yahoo!


Амэрыканская IT-кампанія Yahoo! пацьвердзіла факт крадзяжу зьвестак 500 млн сваіх карыстальнікаў у выніку хакерскай атакі 2014 года. Ахвярам атакі кампанія рассылае паведамленьні з інструкцыямі і просьбамі зьмяніць паролі.

Гэта найбуйнейшы публічна агучаны выпадак крадзяжу асабістых зьвестак інтэрнэт-карыстальнікаў у гісторыі. Кампанія заяўляе, што атаку праводзілі «з дапамогай дзяржавы», не ўдакладняючы, якой менавіта дзяржавы.

Сярод скрадзеных зьвестак — імёны, адрасы электроннай пошты, тэлефонныя нумары, даты нараджэньня, зашыфраваныя паролі, а ў асобных выпадках сакрэтныя пытаньні і адказы на іх. Кампанія заяўляе, што незашыфраваныя паролі, а таксама зьвесткі банкаўскіх картак і акаўнтаў не закранутыя. Расьсьледаваньне кампаніі паказала, што хакер ужо не знаходзіцца ў сетках кампаніі.

На пачатку жніўня 2016 года хакер, вядомы пад нікнэймам Peace, заявіў, што прадае зьвесткі 200 млн карыстальнікаў Yahoo!, ён жа раней заяўляў пра продаж вялікіх аб’ёмаў зьвестак карыстальнікаў MySpace і LinkedIn.

Служба бясьпекі. 7 правілаў інтэрнэту, якія мы ігнаруем

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG