Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьнішчыць нянавісьць у сабе...


Чэслаў Немэн, фрагмэнт вокладкі альбому Dziwny jest ten świat
Чэслаў Немэн, фрагмэнт вокладкі альбому Dziwny jest ten świat

«Dziwny jest ten świat» — адна з найбольш вядомых польскіх песьняў. Магчыма, што і найбольш вядомая.​

У песьні — запамінальныя словы, такія адрозныя ад тэкставай банальнасьці большасьці песень і колішняга, і цяперашняга часу:

Dziwny jest ten świat,
gdzie jeszcze wciąż
mieści się wiele zła.
I dziwne jest to,
że od tylu lat
człowiekiem gardzi człowiek.

Dziwny ten świat,
świat ludzkich spraw,
czasem aż wstyd przyznać się.
A jednak często jest,
że ktoś słowem złym
zabija tak, jak nożem.

Lecz ludzi dobrej woli jest więcej
i mocno wierzę w to,
że ten świat
nie zginie nigdy dzięki nim.
Nie! Nie! Nie!
Przyszedł już czas,
najwyższy czas,
nienawiść zniszczyć w sobie.

Гэтая песьня, якую Чэслаў Немэн напісаў і засьпяваў у 1967 годзе, стала тады нечым накшталт неафіцыйнага гімну польскай моладзі, якой не вельмі каб падабалася сацыялістычная рэчаіснасьць сваёй краіны. Сёньня цяжка сказаць, чаму яна такім «гімнам» зрабілася. Словы песьні мелі, так сказаць, «агульнафілязофскую» і «агульнагуманістычную» накіраванасьць, і цяжка было ў іх угледзець нейкую палітычную крамолу. Тым ня менш незвычайная для польскай поп-музыкі таго часу мэлядычная лінія, «сур’ёзныя» словы ды музычная стылістыка і выканаўчая манера Немэна зрабілі гэтую песьню вельмі істотным і «звышчасавым» фактам польскай культуры.

Вось выкананьне гэтай песьні Чэславам Немэнам на міжнародным песенным фэстывалі ў Сопаце ў 1967-м годзе. То бок, самы першы арыгінал, які ў тым самым годзе Немэн запісаў са сваім гуртом «Akwarele» на альбоме «Dziwny jest ten świat». Выступ Немэна ў вышыванцы і ў іміджы «вясковага мужыка» быў данінай таму часу — шмат польскіх поп-музыкаў 1960-х фліртавала з айчынным фолькам, то бок з польскай народнай музыкай і народнай выканаўчай стылістыкай.

А вось «другі арыгінал», у выкананьні Немэна зь ягонага «электроннага пэрыяду», на фэстывалі ў Аполі ў 1979 годзе (пад відэазапіс выступу падкладзенае аўдыё песьні са студыйнага альбому «Postscriptum» з 1980 году):

Шмат хто з польскіх сьпевакоў пазьней браўся выконваць «Dziwny jest ten świat», але нікому не ўдалося «перасьпяваць» перасяленца са Старых Васілішак у Шчучынскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Я пастанавіў прывесьці два выкананьні, якія па-мойму заслугоўваюць шырэйшай увагі.

У 2011 годзе ў польскай тэлепраграме X Factor выступіў Міхал Шпак, які выклікаў сэнсацыю сваім «фэмінізаваным» выглядам і вопраткай. Але яшчэ большую сэнсацыю выклікала ягонае выкананьне песьні Чэслава Немэна:

Няблага выканала гэтую песьня і дачка Чэслава Немэна, Натальля, на фэстывалі ў Аполі ў 2013 годзе:

І на заканчэньне песьня з 1966 году, «It’s a Man’s Man’s Man’s World» славутага амэрыканскага сьпевака Джэймса Браўна. Паводле меркаваньня многіх, гэтая песьня стала інсьпірацыяй для Чэслава Немэна напісаць свой знакаміты гіт пра «дзіўны сьвет, у якім усё яшчэ столькі зла»:

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG