У 90-я нам па 20.
Мы чакалі зьменаў і надлому сыстэмы. Тры гады перад Лукашэнкам мы думалі, што гэта — пачатак, і краіна будзе мяняцца далей.
Потым прыйшоў ён. У канцы 90-х мы хадзілі на акцыі і думалі, што сыстэму можна зьмяніць мірна. Мы пісалі артыкулы і кнігі, спрабуючы такім чынам ўсё перайначыць. Але «сыстэма» зьмяніла нас.
Частка з нас, згубіўшы надзею, зьехала за мяжу. Другія — пайшлі ў сыстэму, мяркуючы зьмяніць яе знутры. Трэція — засталіся ў сваім «змаганьні».
Мы — згубленае пакаленьне з надзеяй ў сэрцы.
Андрэй Мялешка
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org