Прыяжджаюць госьці з Сэулу. Ваджу па горадзе, расказваю, што і як. Дайшло да Чарнобыля. «Гэта ж Украіна?» — кажуць госьці. Тлумачу, куды трыццаць год таму ветрык дзьмуў.
Прыяжджае празь месяц госьць з Казані. Ваджу па горадзе, расказваю, што і як. Дайшло да Чарнобыля. «Гэта ж Украіна?» — кажа госьць. Тлумачу тымі ж словамі на тым жа месцы тое ж самае.
Адно з двух. Або трэба разгортваць інфармацыйную кампанію ў сусьветным маштабе. Або сядзець сьціхатою і радавацца, што беларускае малако асацыюецца ў замежнай публікі са «смакам дзяцінства», а не са стронцыем ды цэзіем.
Мікола Раманоўскі
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org