Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ананіч: «Будзе дадзеная прававая ацэнка ўсім дэструктыўным праявам»


Лілія Ананіч
Лілія Ананіч

Паводле міністра інфармацыі Беларусі Ліліі Ананіч, асобныя інтэрнэт-рэсурсы, якія базуюцца за мяжой, займалі дэструктыўную пазыцыю падчас выбарчай кампаніі.

«Нацыянальнае заканадаўства аб СМІ выразна вызначае межы дазволенага. Міністэрствам вывучаецца інфармацыйнае поле, будзе дадзеная прававая ацэнка ўсім дэструктыўным праявам», цытуе БелТА Ананіч.

Яна таксама адзначыла, што «ў дзяржаўных СМІ былі створаныя ўсе ўмовы для кандыдатаў у дэпутаты».

«Зроблена ўсё, каб максымальна аб’ектыўна і максымальна поўна паказаць выбарчую кампанію ў нашай краіне», — адзначыла Ананіч.

У сваім маніторынгу асьвятленьня парлямэнцкіх выбараў у беларускіх СМІ Беларуская асацыяцыя журналістаў адзначае элемэнты арганізацыі «ціхіх выбараў».

«Адсутнасьць у дзяржаўных мэдыях хоць якога абмеркаваньня з боку выбарнікаў і экспэртаў плятформаў палітычных партыяў і праграмаў кандыдатаў дэпалітызуе выбарчы працэс, пазбаўляе яго сапраўднай канкурэнцыі і тым самым перашкаджае разьвіцьцю палітычнай сыстэмы беларускага грамадзтва.

У адрозьненьне ад дзяржаўных, недзяржаўныя мэдыі маюць больш канструктыўную візыю асьвятленьня выбарчай кампаніі, аднак іх ўплыў не настолькі моцны, каб нейкім чынам зьмяніць яе хаду».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG