З фарысэйскай пагадай, гайдаючыся ў гамаку, стрыгу вушамі. Маўчу. Я паляўнічы. Каб здабыць зьвера, трэба яго заманіць ў пастку. Вось гэты... Цяльпук. Ёлупень...
«Я праваслаўны, хоць рэдка хаджу ў царкву (брэша! Хадзіў адзін раз на вясельле сястры ў 2002!). Чаму я павінен ісьці ў пекла?! Жыву праведна, зла не раблю! Чаму?!» — глядзіць з выклікам.
«Пойдзеш у рай, калі ўжо ня робіш кепскага, у рай для атэістаў» — дазваляю.
Праз паўгадзіны перакульвае кілішак каньяку, выцірае вусны і выпальвае (ня мне):
«Слухай, я такую трубу на працы сьпёр! Буду рабіць самагонны апарат!».
Алена Германовіч
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org.
Самае папулярнае
1