Як перадае BBC, выступаючы з праграмнай прамовай перад шматтысячным натоўпам у Фэнікс, сталіцы штата Арызона, Трамп выклаў свой перадвыбарчы плян барацьбы зь незаконнымі перасяленцамі ў ЗША.
Яго плян складаецца зь дзесяці пунктаў. У прыватнасьці, Трамп заявіў, што калі ён пераможа на выбарах у лістападзе, то больш ніякай амністыі для нелегальных мігрантаў ня будзе.
Ён пералічыў імёны людзей, якія, паводле яго слоў, сталі ахвярамі нелегальных мігрантаў. Ён сказаў, што ў забойцаў быў доўгі сьпіс папярэдніх парушэньняў закона, але нікога зь іх ня выслалі з краіны.