Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка хоча ў парлямэнце дэпутатаў зь любымі перакананьнямі «не насуперак разьвіцьцю краіны»


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

«Я вельмі зацікаўлены, каб у наш парлямэнт прыйшлі сапраўдныя прафэсіяналы. Ня важна, хто яны будуць па сваіх палітычных перакананьнях», — заявіў Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з кіраўнікамі БДІПЧ АБСЭ, перадае БЕЛТА.

Лукашэнка мяркуе, што галоўная задача парлямэнту — гэта законатворчасьць, і за гады, што ён працуе прэзыдэнтам, ён застаўся задаволеным прафэсіяналізмам парлямэнту.

«Гэта былі патрыёты, якія цэняць сваю краіну і якія ўмеюць працаваць, — дадаў Лукашэнка. — А палітычныя перакананьні маюць спрыяць разьвіцьцю краіны. Калі гэта насуперак, то гэта ўжо не прадстаўнік народу».

На сустрэчы прысутнічалі намесьнік старшыні Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ Кент Харстэд і старшыня місіі БДІПЧ АБСЭ па назіраньні за выбарамі Каэтана дэ Зулуета Аўтрам. Лукашэнка адзначыў, што ўхваліў кандыдатуру Харстэда ў якасьці кіраўніка рабочай групы па Беларусі, хоць яму казалі, што «Харстэд нэгатыўна ставіцца да нашага выбарчага працэсу, саміх выбараў, можа быць, і да краіны».

Прадстаўнікі апазыцыйных партыяў і рухаў не траплялі ў Палату прадстаўнікоў з пачатку яе заснаваньня. У 1996 годзе Лукашэнка разагнаў Вярхоўны Савет і з часткі яго дэпутатаў склаў Палату прадстаўнікоў, ніводныя пазьнейшыя выбары ў Палату (2000, 2004, 2008, 2012) не былі прызнаныя краінамі Захаду. Пра шматлікія парушэньні ў працэсе штораз казалі і назіральнікі АБСЭ. Беларусы крытыкуюць Палату прадстаўнікоў за безыніцыятыўнасьць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG