Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грыбная пара


Бяру толькі баравікі, чырвонагаловікі, лісічкі. Падбярозавікі і махавікі — маладыя.

Ах, грыбны супчык — выдатна! Або смажаныя грыбочкі з бульбай і цыбулькай! Неверагодна смачна!

І ўсё ж, для мяне ў грыбной гісторыі ня гэта галоўнае. Пошук! Сам працэс! Праведзены ў лесе час гэтага займальнага паляваньня. Задавальненьне, якое мала з чым можна параўнаць. Бывала, уваходзім у лес з Наваполацку, а выходзім каля Полацку. З поўным кошыкам выдатных грыбочкаў. Стомленасьці у нагах не адчуваеш, толькі радасьць.

Мой самы ўлюбёны грыб? Не, не баравік. Ён ашуканец. Знойдзеш, узрадуесься... Чарвівы...

Чырвонагаловічак! Ня схільны засмучаць. і вельмі харошы сабой у чырвоным бэрэце!

Вікторыя Грыніна

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG