Усёй сям’ёй былі на выставе «Горад і кнігі» ў Нацыянальнай бібліятэцы. Зайшлі зь дзецьмі на майстар-кляс па хіміі паглядзець на розныя досьледы. Вольных месцаў не знайшлося, мы селі проста на падлозе. Побач з намі раззлаваная мама дакарала сына-падлетка:
— Ну вось, стаіш у куце і нічога ня бачыш. Чаму саступіў сваё крэсла тым дзеўкам? Я ж займала табе!
— Дзяўчатам трэба саступаць! — запярэчыў хлопец.
— Пачнеш саступаць дзеўкам — будуць у цябе на працы адны дзеўкі начальніцы!
Натальля Кабелка
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org