Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клінтан назвала Пуціна «хросным бацькам сусьветнага радыкальнага нацыяналізму»


Гілары Клінтан
Гілары Клінтан

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін, на думку кандыдата ў прэзыдэнты ЗША Гілары Клінтан, зьяўляецца «хросным бацькам сусьветнага радыкальнага нацыяналізму». Пра гэта яна заявіла ў прамове на перадвыбарным мітынгу ў Нэвадзе.

Выступ Клінтан быў прысьвечаны праблемам расізму і небясьпекі прыходу да ўлады ўльтраправых сілаў. Яна заявіла, што яе канкурэнт Дональд Трамп падтрымлівае палітыку Пуціна і паводзіць сябе ў адносінах да Расеі так, як ніводзін прэзыдэнт «ад Труман да Рэйгана» сябе не паводзіў.

У сваёй прамове Клінтан таксама жорстка раскрытыкавала Трампа за яго зьнешнепалітычную праграму і міграцыйную палітыку, а таксама за расісцкія мэтады вядзеньня бізнэсу. Паводле словаў Клінтан, Трамп уяўляе пагрозу для Амэрыкі ў выпадку абраньня прэзыдэнтам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG