«У садку было добра! Усюды цацкі, на занятках весела. Сяброў харошых можна знайсьці. Нават у кутку стаяць цікава, бо там лесьвіца і розныя мячыкі. Толькі я тады гэтага не цаніла... Шкада...»
Васьмігадовы чалавек вучыцца тужыць па мінулым.
Тацяна Барысік
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org