Езьдзілі сям’ёю на гасьціны да Алы Петрушкевіч, а зь ёю — па Гарадзеншчыне. Спадарыня Ала заўважыла, што ў такія вандраваньні ня варта браць дачку, цяжкавата ёй яшчэ.
Вярнуліся, ідзем на Лысую Гару, і дарогаю Альжбета ловіць пушынку і прапаноўвае загадаць жаданьні ўголас.
«Каб мама і тата былі здаровыя і шчасьлівыя, — кажа дачка, — каб не было самотных котак, каб усё незвычайнае ніколі не зьнікала, як Дуб Яна Чачота ў Парэччы».
Ага, думаю, варта і браць, варта і напісаць «100 словаў».
Аксана Спрынчан
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org