Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярмошына: Апазыцыйныя палітыкі актыўна карыстаюцца сацыяльнымі сеткамі, не ўяўляю, для чаго гэта трэба


Лідзія Ярмошына
Лідзія Ярмошына

Кіраўніца Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына лічыць, што зь сябрамі трэба камунікаваць асабіста або праз тэлефон, а не праз сацыяльныя сеткі.

Пра гэта яна распавяла ў інтэрвію тэлепраграме «Буйным плянам» на канале «Беларусь 1», перадае TUT.BY.

Пра інтэрнэт і сацыяльныя сеткі Ярмошына разважала, адказваючы на пытаньне пра тое, наколькі кандыдаты ў дэпутаты выкарыстоўваюць рэсурс сацыяльных сетак для камунікацыі з выбарнікамі.

«Апазыцыйныя палітыкі, па-мойму, вельмі выкарыстоўваюць гэты рэсурс, — сказала яна. — Астатнія — можа, у меншай ступені. Але давайце ня будзем забываць, што тыя, хто ідзе ў дэпутаты, вельмі вялікая частка — гэта людзі, якім за сорак ужо, а можа, нават і за пяцьдзясят. Яны проста ня вельмі прывучаныя.

Вось я, напрыклад, зусім не ўяўляю, навошта патрэбныя сацыяльныя сеткі. Зусім не разумею. Я лічу, што зь сябрамі трэба камунікаваць асабіста або праз тэлефон. Я не разумею: як можна гутарыць у перапісцы? Як можна выхваляцца фатаграфіямі перад незнаёмымі людзьмі? Таму для мяне гэта ўяўляецца як нешта бессэнсоўнае, надуманае».

Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі адбудуцца 11 верасьня. Для ўдзелу ў выбарах зарэгістраваны 521 кандыдат, яны будуць змагацца за 110 месцаў у парлямэнце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG