Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У назіральнікаў БДІПЧ АБСЭ ёсьць надзея, што выбары ў Беларусі будуць сумленнымі


Кіраўнік назіральнай місіі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЭ Тана дэ Зулуэта
Кіраўнік назіральнай місіі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЭ Тана дэ Зулуэта

«Кожны кіраўнік місіі заўсёды спадзяецца, што выбары будуць адпавядаць крытэрам дэмакратычных», — заявіла ў інтэрвію БелаПАН кіраўнік назіральнай місіі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЭ Тана дэ Зулуэта.

«Калі б у нас не было такой надзеі, ня мела б сэнсу рабіць нашу працу. Таму такая надзея заўсёды ёсьць. Мы павінны, аднак, гэта ўбачыць, гледзячы на канкрэтныя паказьнікі, і толькі потым даваць ацэнку выбарам», — падкрэсьліла яна.

Тана дэ Зулуэта нагадала, што назіральная місія БДІПЧ пачала працу ў Беларусі 2 жніўня. З 11 жніўня доўгатэрміновых назіральнікаў — агулам 38 чалавек — пачалі накіроўваць у рэгіёны краіны.

Па словах кіраўніка місіі, на дадзеным этапе выбарчай кампаніі рана ацэньваць, наколькі ўлічаныя і выкананыя рэкамэндацыі БДІПЧ АБСЭ, зробленыя пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2015 году.

На просьбу пракамэнтаваць заявы беларускай апазыцыі і праваабаронцаў пра тое, што ўжо можна казаць пра неадпаведнасьць выбараў у Беларусі стандартам АБСЭ, паколькі ў склады выбарчых камісій усіх узроўняў уключана толькі 0,08% прадстаўнікоў апазыцыі, Зулуэта адказала: «На дадзены момант любая ацэнка была б заўчаснай, і, вядома, гэта супярэчыць мэтадалёгіі АБСЭ. Мы зьвяртаем увагу на склад выбарчых камісіяў. Гэта таксама робяць нашы калегі з назіральнай місіі ПАРЭ. І, вядома ж, мы ведаем, што вельмі часта лічбы кажуць самі за сябе і зьяўляюцца вельмі важнымі паказьнікамі».

Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі адбудуцца 11 верасьня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG