Facebook. Зарэгiстравалася. На карысьць цiкавай справы. Адразу мяне зьбянтэжыла, потым расьсьмяшыла настойлiвае пытаньне — пра што вы думаеце? Захацелася адказаць iранiчна — пра сэнс жыцьця.
I задумалася... Пра сэнс жыцьця...
Трывожныя весткi апошнiм часам: тэракты, забойствы, самагубствы. Занадта часта, занадта шмат для й без таго вельмi кароткага зямнога iснаваньня чалавека. Ва ўсiх гэтых трагiчных падзеях нязьменна прысутнiчае пытаньне сэнсу жыцьця. I ў кожнага свой адказ...
На першы погляд можа здацца, што гэта вельмi трывiяльнае пытаньне, калi б не яго вечная актуальнасьць.
Вікторыя Грыніна
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org