У раённым парку Чэрыкава ў альтанку падсаджваецца малады п’янаваты мужчына. Адна рука перабінтаваная. На бінце рудыя пляміны ад крыві. Жыхар райцэнтру доўга тлумачыць як, хто і за што яго траўмаваў.
— А я ўкраінцаў не люблю, — нечакана заяўляе ён.
— Я не дапушчу, каб у нас быў майдан. Буду біцца тут за сваіх дзяцей і Расею, — расхвалявана даводзіць пабіты мужчына.
— Дык усё ж біцца будзеце за сваіх дзяцей ці за Расею? — удакладняю ў суседа па лаўцы.
— За дзяцей, але з роднай Расеяй, — пасьля непрацяглага роздуму адказвае ён і дадае:
— Без Расеі мы ніхто. Перад НАТО не ўстаім...
Алесь Асіпцоў
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org