— Як ён сёньня? Пад’еў добра? А што зьеў? Мг, мг... А сікаў? Гуляць хадзілі? Добра, малайцы.
— Сын ці дачка? — запытаў я, калі спадар схаваў свой тэлефон.
— М-м-м... Нават ня ведаю як адказаць, але за два месяцы для нас з жонкай ён стаў нашым дзіцём.
— Шчанюк ці кацянё?
— Не, што вы! — адказаў ён і пасьля кароткай паўзы дадаў:
— Гэта цмок...
Ён паглядзеў мне проста ў вочы і яго твар сьвяціўся ад шчасьця. А ў маіх вачах ён, відаць пабачыў толькі вялікі пытальнік, і дадаў:
— Гэта такі дадатак для андроіда — дазваляе выхоўваць цмока.
Як мы жылі без нашага малюпашыка раней?
Ігар Кузьмініч
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org