Раз-пораз даходзілі скупыя весткі пра ягонае жыцьцё-быцьцё. Раз-пораз узьнікала жаданьне дараваць абразу, нават адчуваньне ўласнай вінаватасьці, асабліва калі даведаўся, што ён хварэе... Але ўсё цягнуў і цягнуў са званком, нібыта чакаў нагоду. І дачакаўся. На ягоны Дзень народзінаў адшукаў у кантактах мабільніка нумар, націснуў кнопку... Недзе апоўначы даслаў яму СМС:
На кнопки жму отчаянно и тупо.
Не знаю, сколько жать еще отмерено...
Но абонент все время недоступен,
Хотя твердит, что это только временно.
Адказу я не дачакаўся.
Шкада, калі сяброўства памірае раней за сябра.
Нават былога...
Сяргей Ваганаў
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org