Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маладая бульба


Каміль Пісаро, «Капаньне бульбы» (1893). Фрагмэнт карціны
Каміль Пісаро, «Капаньне бульбы» (1893). Фрагмэнт карціны

Жанчына капала маладую бульбу. Хоць і ранавата, драбнаватая яшчэ бульбачка. Ды ўсё роўна смачная. Капала для свае дачушкі, што ад’яжджала на адпачынак. Бо пакуль вернецца, бульба маладой ужо не будзе.

Мінула шмат гадоў. Тая дачка капае маладую бульбу. Хоць і ранавата, драбнаватая яшчэ бульбачка. Капае для свае дачушкі, якая адлятае за акіян, у далёкую, багатую краіну, дзе ёсьць усё, а вось бульбачкі маладое няма.

Нішто не зьмянілася. Толькі тады не было ў сэрцы жанчыны болю. Была задаволенасьць, што дачушка адпачне, хутка вернецца. А яна сваю ўнучку тым часам дагледзіць.

Сёньня жанчына палівае зямельку сьлязамі, ведае, што дачка яе ня вернецца ніколі.

Ала Петрушкевіч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG