Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канстантынопальскі патрыярхат вывучыць зварот Вярхоўнай Рады аб аўтакефаліі Ўкраінскай праваслаўнай царквы


Сынод Канстантынопальскага патрыярхату даручыў сваёй камісіі вывучыць заклік Вярхоўнай Рады Ўкраіны надаць аўтакефалію Ўкраінскай праваслаўнай царкве.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на інфармацыю грэцкага агенцтва царкоўных навінаў «Рамфэя».

Падчас працы праваслаўнага Сабору на востраве Крыт у мінулым месяцы Вярхоўная Рада прыняла зварот да Канстантынопальскага патрыярха Варфаламея з заклікам выдаць томас (указ) аб аўтакефаліі Праваслаўнай царквы ва Ўкраіне і прызнаць несапраўдным акт 1686 году, згодна зь якім «у парушэньне канонаў», як было сказана ў дакумэнце, Кіеўская мітраполія была далучана да Маскоўскага патрыярхату.

Ва Ўкраіне дзейнічаюць тры праваслаўныя рэлігійныя арганізацыі: Украінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату (УПЦ МП), а таксама дзьве непрызнаныя ў праваслаўным сьвеце — Украінская праваслаўная царква Кіеўскага патрыярхату (УПЦ КП) і Ўкраінская аўтакефальная праваслаўная царква (УАПЦ).

Раней прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка неаднаразова выступаў за стварэньне ў краіне памеснай Праваслаўнай царквы. Адна з мэтаў ініцыятывы — адлучыць УПЦ ад Маскоўскага патрыярхату.

Зусім нядаўна Ўкраінская аўтакефальная праваслаўная царква папрасіла прыняць яе пад амафор Канстантынопальскага патрыярхату.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG