Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя заступілася за пікетчыкаў у Баранавічах


Дазвол ад крамы на збор подпісаў пад крамай не патрэбны.

Сябры ініцыятыўнай групы Тацяны Малашчанкі, якая зьбірае подпісы за вылучэньне кандыдатам у дэпутаты па Баранавіцкай Заходняй акрузе № 5, атрымалі 13 ліпеня дапамогу ад міліцыі, паведамляе «Вясна».

Начальнік аховы крамы «Карона», пад якой зьбіраліся подпісы, патрабаваў узгадніць пікет з кіраўніцтвам крамы альбо пакінуць тэрыторыю, а пасьля тлумачэньня, што такое ўзгадненьне непатрэбнае, выклікаў міліцыю.

Міліцыянт, які дзяжурыў у краме, «спакойна і ветліва разабраўся ў канфлікце», пасьля чаго пікет працягнуў працу. Пікетчыкам сапраўды не патрэбны дазвол, яны могуць зьбіраць подпісы там, дзе гэта не забаронена. Напрыклад, у Менску нельга зьбіраць подпісы на галоўных плошчах, на аб’ектах мэтро, чыгуначнага і паветранага транспарту, у падземных пераходах — але можна ля крамаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG