Лінкі ўнівэрсальнага доступу

12 ліпеня абвесьцяць прысуд пэнсіянэру, якога пасылаюць у вар’ятню за крытыку Лукашэнкі


Натальля Басалыга, Аляксандар Лапіцкі і Алег Воўчак
Натальля Басалыга, Аляксандар Лапіцкі і Алег Воўчак

Абвінавачваньне настойвае, што 80-гадовы Аляксандар Лапіцкі зьдзейсьніў грамадзка небясьпечны ўчынак, зьняважыў судзьдзяў, пракурораў і вышэйшых службовых асобаў Беларусі. 12 ліпеня а 10-ай раніцы суд вынесе прысуд па рэзананснай крымінальнай справе.

Былы настаўнік Аляксандар Лапіцкі шмат гадоў вядзе перапіску зь дзяржаўнымі чыноўнікамі і прадстаўнікамі судоў па справе свайго сына, якога, як ён лічыць, незаконна асудзілі за хуліганства. На сваім сайце, які цяпер зачынены, Аляксандар Лапіцкі таксама дзяліўся сваімі высновамі пра выбух 2011 году ў мэтро, які ён лічыць правакацыяй спэцслужбаў, ды крытыкаваў асабіста Аляксандра Лукашэнку і беларускіх судзьдзяў.

Аляксандр Лапіцкі: Суд прызнаў мяне вінаватым, бо я заклікаў ня верыць Лукашэнку

11 красавіка суд Фрунзенскага раёну Менску пачаў разгляд крымінальнай справы па абвінавачваньні 80-гадовага менчука Аляксандра Лапіцкага адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу, датычных зьнявагі гонару і годнасьці вышэйшых службовых асобаў.

12 красавіка суд Фрунзенскага раёну прызнаў Лапіцкага асобай, якая зрабіла грамадзка небясьпечныя дзеяньні, што выявіліся ў абразе прэзыдэнта, прыніжэньні гонару і годнасьці пракурораў і судзьдзяў, і адправіў яго на прымусовае лячэньне ў псыхіятрычны шпіталь.

3 чэрвеня Менскі гарадзкі суд разгледзеў прыватную скаргу на рашэньне Фрунзенскага суду. Абарона Лапіцкага даказала незаконнасьць і неабгрунтаванасьць пастановы аб прымусовым лячэньні. Справу накіравалі на новы разгляд.

Пастанову суду аб накіраваньні ў варʼятню пэнсіянэра за крытыку Лукашэнкі скасавалі

Новы разгляд пачаўся ў судзе Фрунзенскага раёну тыдзень таму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG