Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэйвід Кэмэран у сераду падасьць у адстаўку, Тэрэза Мэй стане прэм’ерам


Дэйвід Кэмэран
Дэйвід Кэмэран

Тэрэза Мэй ў сераду ўвечары стане прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі. Як паведамляе Бі-бі-сі, цяперашні прэм’ер Дэйвід Кэмэран у сераду пасьля поўдня ўручыць каралеве Лізавеце II афіцыйнае прашэньне аб адстаўцы.

Апошняе пасяджэньне брытанскага ўраду пад старшынствам Кэмерана адбудзецца ў аўторак.

Раней сёньня было абвешчана, што міністар энэргетыкі Вялікабрытаніі Андрэа Лэдсам выйшла з барацьбы за пасаду прэм’ер-міністра краіны. Такім чынам, яе суперніца Тэрэза Мэй засталася адзіным прэтэндэнтам на пасаду кіраўніка ўраду.

Тэрэзу Мэй яшчэ трэба будзе зацьвердзіць на пасадзе лідэра кансэрватараў і прэм’ер-міністра, але ў партыі маюць намер вырашыць гэтае пытаньне паскоранымі тэмпамі, перадае The Independent.

Тэрэза Мэй займае пасаду міністра ўнутраных спраў Вялікабрытаніі. Яна і Лэдсам набралі большасьць галасоў у ходзе другога тура выбараў лідэра Кансэрватыўнай партыі.

Мэй выступала супраць выхаду Брытаніі зь Эўрапейскага саюзу, Лэдсам — за хутчэйшы выхад.

Лідэр Кансэрватыўнай партыі стане наступным прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі замест Кэмэрана, які абвясьціў аб адстаўцы пасьля рэфэрэндуму, на якім брытанскія выбаршчыкі вырашылі выйсьці з Эўразьвязу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG