Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Енс Столтэнбэрг: Беларусь мае быць непарушнай і сувэрэннай


Генэральны сакратар НАТО па выніках першага дня саміту ў Варшаве даў прэсавую канфэрэнцыю.

Журналістка «Белсату» Аліна Коўшык запыталася ў яго, чаму на Варшаўскі саміт не запрасілі прадстаўнікоў афіцыйнага Менску.

Енс Столтэнбэрг патлумачыў, што саміт — гэта сустрэча кіраўнікоў краінаў-чальцоў НАТО, але пытаньне незалежнасьці і непадзельнасьці Беларусі, як і іншых эўрапейскіх краінаў, зьяўляецца для Альянсу прыярытэтным:

«Гэта сустрэча 28 краінаў-чальцоў НАТО, а таксама Чарнагорыі, якая наблізілася да сяброўства ў Альянсе. Мы ўжо падпісалі пагадненьне аб далучэньні, і гэты пратакол ужо ратыфікавалі ўсе 28 краінаў, таму Чарнагорыя стане сябрам Альянсу. Беларусь зьяўляецца суседкай краін Альянсу. Для нас важна падкрэсьліць, што сувэрэнітэт і тэрытарыяльная цэласнасьць усіх краінаў Эўропы павінна быць непарушнай, і вядома, гэта датычыць таксама і Беларусі».

Пра гэта паведамляе Белсат.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG