Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гульні ў партыю


Канстантын Юон, «Ёсьць такая партыя» (1934)
Канстантын Юон, «Ёсьць такая партыя» (1934)

1976-ты, мне — 35, у «Неман» не бяруць, бяруць беларускім карэспандэнтам усесаюзнай газэты. Перадумова — сяброўства ў КПСС...

Папасьці ў партыю інтэлігенту ня проста. Іншая справа — рабочы. Цягнулі б на аркане.

І вось сяджу, чакаю... Раптам з грукатам з залі, дзе адбываецца прыём, выбягае чалавек у зашмальцаванай каўбойцы. І з крыкам «Ды пайшлі вы на...!» кідаецца ўпрочкі. За ім — цэлая каманда: «Вярніцеся!»

Куды там! Ня вытрымаў допыту...

Я ж запнуўся на пытаньні, колькі зь якіх заробкаў камуніст вінен партыі ўнёскаў...

Цікава, якая частка тых унёскаў схавалася ў мільярдах пуцінскага атачэньня.

Але на тое і гульня — заўжды хтосьці выйграе...

Сяргей Ваганаў

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG