Знаёмая любіць езьдзіць аўтаспынам. Але ж кабет на дарозе зазвычай прымаюць за жанчын лёгкіх паводзінаў. Што ж рабіць?
Усё досыць проста: сядаеш у машыну і распачынаеш размаўляць на роднай беларускай мове.
«Як файна, — думаю я, — мова ратуе цябе, а ты ратуеш мову».
І як «дзіўна», што адначасова даводзіцца марыць пра тыя часы, калі прастытуткі будуць размаўляць па-беларуску, а мова перастане быць анёлам-ахоўнікам на дарозе.
Аксана Спрынчан
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org
Самае папулярнае
1