У гэтым годзе Горадня адзначае стагодзьдзе першай дазволенай уладамі беларускай школы. А восем год таму я і некалькі бацькоў распачалі змаганьне за першую беларускамоўную групу ў садку, пазьней за магчымасьць навучаць дзяцей па-беларуску.
У гэтым годзе, пасьля ста гадоў беларускай школы, у Горадні па-беларуску вучыліся сорак дзетак... Двое зь іх — мае сыны. Гэта на чатырыста тысяч насельніцтва!
І гэта лепшы паказчык навучаньня па-беларуску ў абласных цэнтрах, бо ў Берасьці навучаецца чатыры вучні, а ў Магілёве, Гомелі і Віцебску — ніводнага!
Не пытаюся — чаму ўлады не адзначаюць гэтую дату. Не пытаюся нават — чаму грамадзтва не зьвяртае на яе ўвагу...
Маё пытаньне: куды пайшлі сто гадоў беларускага школьніцтва?
Ігар Кузьмініч
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org