Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча занепакоеная праявамі ксэнафобіі ў Брытаніі пасьля Brexit


Польская амбасада ў Лёндане выказала глыбокую занепакоенасьць у сувязі з усплёскам ксэнафобіі, ад якога, па дадзеных дыпляматычнага прадстаўніцтва, пацярпелі ў тым ліку прадстаўнікі польскай абшчыны ў Брытаніі.

«Мы шакаваныя і глыбока занепакоеныя нядаўнімі злачынствамі на глебе ксэнафобіі супраць польскай абшчыны і іншых жыхароў Вялікабрытаніі, якія прыбылі зь іншых краін», — гаворыцца ў заяве дыпмісіі, апублікаванай у «Твітэры».

У прыватнасьці, у нядзелю абразьлівыя графіці зьявіліся на ўваходзе ў Польскую сацыяльную і культурную асацыяцыю, разьмешчаную на захадзе Лёндана.

Акрамя таго, паліцыя ў графстве Кэмбрыджшір расьсьледуе паведамленьні аб тым, што ў пятніцу адразу пасьля абвяшчэньня вынікаў рэфэрэндуму ў паштовыя скрыні жыхароў Гантынгдану былі кінутыя пасланьні са словамі «канец польскаму шкодніцтву».

Многія інцыдэнты, як піша Guardian, зьвязаныя з памылковым тлумачэньнем вынікаў рэфэрэндуму. Некаторыя лічаць, што цяпер жыхарам ЭЗ без брытанскага падданства прыйдзецца пакінуць краіну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG