Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менгарвыканкам вырашыў, дзе забараніць збор подпісаў


Палац Незалежнасьці побач з плошчай На
Палац Незалежнасьці побач з плошчай На

Менгарвыканкам вызначыўся з тым, дзе нельга будзе зьбіраць подпісы за кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, перадае БелаПАН.

Выбары пройдуць 11 верасьня, збор подпісаў пачнецца з 8 гадзіны раніцы 3 ліпеня і завершыцца а 10 вечара 1 жніўня.

Дзе нельга будзе зьбіраць подпісы грамадзянаў? Паводле рашэньня Менгарываканкаму, гэта 6 асноўных плошчаў сталіцы: Кастрычніцкая, Незалежнасьці, Перамогі, Якуба Коласа, Прывакзальная і Дзяржаўнага сьцягу.

Таксама забаронена зьбіраць подпісы і на аб’ектах мэтро, чыгуначнага і паветранага транспарту, у падземных пераходах. Зноў нельга будзе стаяць з падпіснымі лістамі бліжэй за 200 мэтраў ад будынку адміністрацыі Лукашэнкі, Нацыянальнага сходу і Дому ўраду, а таксама бліжэй за 50 мэтраў ад будынкаў рэспубліканскіх і мясцовых органаў кіраваньня ды дыпляматычных місіяў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG