Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За паўторны рэфэрэндум у Вялікабрытаніі падпісваецца 2000 чалавек за хвіліну


Пэтыцыя аб правядзеньні паўторнага рэфэрэндуму аб членстве Вялікабрытаніі ў ЭЗ набрала паўтара мільёна подпісаў, іх колькасьць увесь час павялічваецца. За хвіліну пад пэтыцыяй падпісваецца амаль 2000 чалавек.

Колькасьць прыхільнікаў правядзеньня паўторнага рэфэрэндуму імкліва расьце. Раніцай у суботу колькасьць тых, хто падпісаўся, складала 555 тысяч. Фактычна за некалькі гадзін яна павялічылася на мільён чалавек.

У пэтыцыі, разьмешчанай на сайце парлямэнту краіны, брытанцы просяць увесьці ў дачыненьні да рэфэрэндуму аб членстве краіны ў ЭЗ новае правіла.

Згодна з гэтай прапановай, паўторны рэфэрэндум павінен праводзіцца, калі яўка была ніжэй за 75% або калі доля тых, хто прагаласаваў за ці супраць выхаду краіны з ЭЗ складае менш за 60%.

На рэфэрэндуме аб сяброўстве ў ЭЗ за Brexit выказалася амаль 52% выбарцаў. У абсалютных лічбах гэтае рашэньне падтрымала 16,8 млн. супраць 15,7 млн. чалавек, якія жадаюць застацца ў ЭЗ.

Парлямэнт Вялікабрытаніі абавязаны разглядаць любую пэтыцыю, якая зьбірае больш за 100 тысяч подпісаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG