Гэта было зроблена на прапанову Міністэрства абароны Беларусі.
Першы намесьнік міністра Алег Белаконеў спачатку запэўніў дэпутатаў, а пасьля і журналістаў, што выключэньне гэтага палажэньня значна аблегчыць становішча авіямадэлістаў.
Цяпер яны будуць дзейнічаць, паводле правілаў, якія прыме ўрад. Але на дадзены момант, сказаў першы намесьнік міністра абароны, гэтыя правілы яшчэ толькі распрацоўваюцца ў міністэрстве.
Гэты закон прыняты ў разьвіцьцё ўказу кіраўніка дзяржавы № 81 «Аб выкарыстаньня авіямадэляў і дронаў».
Алег Белаконеў сказаў журналістам, што хоць цяпер карыстацца дронамі будзе значна прасьцей, авіяаматары ўсё ж павінны ўлічваць і пэўныя патрабаваньні да іх, якія зьвязаныя з вайсковымі аб’ектамі.
Так, калі маршрут дрона можа пралягаць над вайсковы аб’ектамі, то яго гаспадар мусіць атрымаць адпаведны дазвол у міністэрстве абароны. А калі маршрут будзе пралягаць над некаторымі аб’ектамі ў Менску, то ў гэтым выпадку за дазволам трэба зьвяртацца ў службу бясьпекі прэзыдэнта.
Авіямадэльлю ва ўказе Лукашэнкі называецца «лётны апарат без чалавека на борце, кіраваньне палётам якога магчымае толькі пры ўмове візуальнага кантакту зь ім, а таксама некіраваны лётны апарат».
Авіямадэльлю ва ўказе Лукашэнкі называецца «лётны апарат без чалавека на борце, кіраваньне палётам якога магчымае толькі пры ўмове візуальнага кантакту зь ім, а таксама некіраваны лётны апарат».
Пад такое азначэньне зь невядомай прычыны не падпадаюць бесьпілётнікі, якімі можна кіраваць безь візуальнага кантакту, затое могуць падпасьці любыя лятучыя рэчы — хоць папяровыя самалёцікі.
Раней у Беларусі рэгулявалася выкарыстаньне бесьпілётных лётных апаратаў, для выкарыстаньня якіх трэба было атрымліваць допуск, узгадняць плян палёту і праходзіць мэдкамісію. Але практычна не рэгулявалася выкарыстаньне авіямадэляў, да якіх можна было аднесьці і дроны, у тым ліку тыя, якія могуць весьці авіяздымку.
Самы просты кіраваны лётны апарат у Беларусі можна набыць за пару соцень тысяч рублёў, а дрон з камэрай каштуе ад некалькіх мільёнаў да некалькіх дзясяткаў мільёнаў. Сёньня яны прадаюцца вольна, без аніякіх абмежаваньняў.