Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ: 138 беларусаў праходзіць па справе аб найміцтве


Будынак КДБ ў Менску
Будынак КДБ ў Менску

Фігурантамі крымінальных спраў аб ваенным найміцтве ў Беларусі зьяўляюцца 138 чалавек. Пра гэта паведаміў сёньня старшыня КДБ Валерый Вакульчык, перадае БЕЛТА.

«У нас праходзіць 138 чалавек па найміцтве», — сказаў Валер Вакульчык.

Між тым ніводнага прозьвішча фігурантаў гэтых спраў названа не было. Не ўдакладняецца таксама, пра ўдзельнікаў якога ваеннага канфлікту ідзе гаворка.

Раней праваахоўныя органы Беларусі неаднаразова папярэджвалі аб адказнасьці для грамадзян Беларусі за ўдзел у баявых канфліктах у іншых краінах, у тым ліку ва Ўкраіне. У красавіку ў Беларусі былі прыняты папраўкі ў Крымінальны кодэкс, якія дазваляюць прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці фактычна любога беларуса, калі той браў удзел у ваенных дзеяньнях на тэрыторыі іншай краіны (нават калі прыкмет найміцтва няма). Цяпер за ўдзел у ваенным канфлікце суд зможа пакараць 5 гадамі зьняволеньня, а за вярбоўку добраахвотнікаў — 10 гадамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG