Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка не абяцае рэформаў у эканоміцы, а Сямашка абяцае


Віцэ-прэм’ер ураду Беларусі Ўладзімер Сямашка перад пачаткам Усебеларускага народнага сходу заявіў, што на сходзе «трэба казаць пра тое, як гэты год пражыць»

Сямашка мяркуе, што Беларусь пачала выходзіць з рэцэсіі, а гэта значыць, што «самы складаны пэрыяд ў эканоміцы рэспублікі, мы перажылі»:

«Я абсалютна перакананы, што ў вельмі няпростых умовах, якія склаліся аб’ектыўна, незалежна магчыма ад нашай краіны, ад прадпрыемстваў, міністэрстваў і ведамстваў, але мы перажылі гэты пэрыяд — самы складаны, я лічу, у эканоміцы нашай рэспублікі».

У праграме Ўсебеларускага народнага сходу заплянавалі абмеркаваньне дакумэнту пра асноўныя кірункі сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Рэспублікі Беларусь да 2020 году.

«Што характэрна, у дакумэнце, які будзе абмяркоўвацца сёньня-заўтра, няма той дылемы, якая гучала паўгода-год таму, — апісвае дакумэнт віцэ-прэм’ер Сямашка. — Што вялікая прамысловасьць не ажыла, яе трэба сур’ёзна рэфармаваць, многія прадпрыемствы закрываць, перадаваць іншаму ва ўласнасьць, а нас выратуе малы і сярэдні бізнэс. Што мне падабаецца, у гэтым дакумэнце дакладна агаворана, што трэба займацца і тым, і другім».

Таксама віцэ-прэм’ер паведаміў, што будзе распрацаваны дакумэнт, які паставіць у роўныя ўмовы дзяржаўных і прыватных інвэстараў пры ацэнцы інвэстыцыйных праектаў:

«Будзе аднолькавае стаўленьне да дзяржаўных, прыватных прадпрыемстваў, малых, сярэдніх і так далей. Будзе ўкаранёная конкурсная сыстэма выбару інвэстыцыйных праектаў. Той праект, які найбольш эфэктыўны, мае мінімальныя тэрміны акупнасьці, таму будзе перавага».

Усебеларускі народны сход праходзіць у Менску 22-23 чэрвеня. У ім бяруць удзел дзьве з паловай тысячы дэлегатаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG