Каардынатар санкцыйнай палітыкі Дзярждэпартамэнту ЗША выказаў упэўненасьць, што ЭЗ захавае санкцыі ў дачыненьні да Расеі, пакуль яна не выканае менскія дамоўленасьці.
Дэніэль Фрыд паведаміў, што на яго зрабіла моцнае ўражаньне рашучасьць Эўрапейскага Зьвязу захоўваць санкцыі ў дачыненьні да Расеі.
Пра гэта ён заявіў у інтэрвію Радыё Свабода ў Празе пасьля паездкі па чатырох дзяржавам Цэнтральнай Эўропы, якую ён зрабіў, каб умацаваць падтрымку рэжыму санкцый.
«Санкцыі могуць быць дарагімі, але, на шчасьце, эўрапейскія краіны пацярпелі значна менш, чым расейская прапаганда гэта прадстаўляе», — сказаў Фрыд.
«Некаторыя зь іх пацярпелі мацней, чым іншыя, асабліва, краіны Балтыі, і, у прыватнасьці, Фінляндыя. Але мы павінны трымацца разам. Амэрыканскія кампаніі таксама пацярпелі. Гэта кошт, які ўсе павінны плаціць, калі мы хочам пасьпяхова супрацьстаяць расейскай агрэсіі,» — заявіў амэрыканскі дыплямат.
Каардынатар санкцыйнай палітыкі ЗША высока ацаніў выступ на міжнародным эканамічным форуме ў Санкт-Пецярбургу ў Расеі прэзыдэнта Эўрапейскай камісіі Жана-Клода Юнкера — той цьвёрда выступіў за захаваньне санкцый да поўнага выкананьня Расеяй менскіх дамоўленасьцей.
ЗША і ЭЗ увялі санкцыі супраць Расеі за анэксію Крыма ў сакавіку 2014 году і за падтрымку ўзброенага сэпаратызму на ўсходзе Ўкраіны.
Спэцпасланьнік Дзярждэпартамэнту ЗША па санкцыях Дэніэль Фрыд заявіў, што эўрапейскія краіны пацярпелі ад санкцый значна менш, чым гэта прадстаўляе расейская прапаганда.
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1