Гэтыя спадарожнікавыя здымкі паказваюць разгортваньне расейскіх ваенных транспартных сродкаў і артылерыйскіх пазыцый, а таксама пракладзеных шляхоў ва Ўкраіну. Даты гэтых спадарожнікавых здымкаў супадаюць з актывізацыяй дзейнасьці Расеі ва Ўкраіне паблізу пунктаў перасячэньня мяжы, у тым ліку тады, калі там назіралі расейскіх вайскоўцаў ва ўкраінскіх паселішчах Кумачовае і Ўльянаўскае, разьмешчаных за дзесяць кілямэтраў ад мяжы.
Пра гэта паведамляе добраахвотніцкая арганізацыя Bellingcat, якая займаецца журналісцкімі расьсьледаваньнямі, якая і раней падавала доказы прысутнасьці расейскіх вайскоўцаў на ўсходзе Ўкраіны.
Раней валянцёры групы Bellingcat па кадрах на відэа вызначылі, як расейскай ракетнай устаноўкай «Бук» быў зьбіты малазійскі «Боінг» у ліпені 2014 году.
У Bellingcat, грунтуючыся на выніках сваіх расьсьледаваньняў, сьцьвярджалі, што «Боінг-777» быў зьбіты ракетай, выпушчанай з расейскай ўстаноўкі «Бук», прыпісанай да 53-й зэнітна-ракетнай брыгады з Курску.
Пошукавая сыстэма Google Earth прадставіла абноўленыя спадарожнікавыя здымкі, якія паказваюць сытуацыю на мяжы Расеі і Ўкраіны 26 жніўня 2014 году, падчас піку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1