«Гэта нарошчваньне групоўкі, нядобразычлівы крок з боку НАТО. Гэта сапраўды пагроза для Расейскай Фэдэрацыі», — сказаў ён.
«Мы павінны на гэта рэагаваць правядзеньнем вучэньняў, пастаўкай ва Ўзброеныя сілы самых сучасных узораў узбраеньняў і вайсковай тэхнікі, — заявіў Красаў. — Гэта, у тым ліку, нашы захады ў адказ», — сказаў ён, гаворачы пра стварэньне трох новых дывізій у сувязі з нарошчваньнем сілаў НАТО.
4 траўня міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу заявіў, што для процідзеяньня нарошчваньню сілаў НАТО каля расейскіх межаў будуць створаны дзьве новыя дывізіі ў Заходняй вайсковай акрузе і адна ў Паўднёвай.
У панядзелак на прэс-канфэрэнцыі ў Брусэлі генэральны сакратар Паўночнаатлянтычнага альянсу Енс Столтэнбэрг абвясьціў пра «разгортваньне на аснове ратацыі чатырох значных шматнацыянальных батальёнаў у дзяржавах Балтыі і ў Польшчы». Колькасьць батальёну звычайна складае ад 500 да 1 тысячы чалавек.
НАТО сьцьвярджае, што дадатковыя вайсковыя магутнасьці накіроўваюцца ва Ўсходнюю Эўропу ў адказ на дзеяньні Расеі ва Ўкраіне і ў рэгіёне Балтыйскага мора. Раней вайсковы экспэрт, генэрал-палкоўнік у адстаўцы Леанід Івашоў паведаміў «Інтэрфаксу», што на рост актыўнасьці НАТО Расея магла б адказаць істотным узмацненьнем вайсковай групоўкі на заходнім кірунку.