Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маскоўскі патрыярхат адмовіўся ад удзелу ў Саборы на Крыце


Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл і прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін падчас сустрэчы ў траўні 2016 году
Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл і прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін падчас сустрэчы ў траўні 2016 году

Ад удзелу ў Саборы раней адмовіліся і некалькі іншых памесных Праваслаўных цэркваў.

Маскоўскі патрыярхат адмовіўся ад удзелу ва Ўсеправаслаўным Саборы, які меркавалася правесьці 16-27 чэрвеня на Крыце, перадае «Інтэрфакс».

Кіраўнік аддзела зьнешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага патрыярхату мітрапаліт Іларыён заявіў па выніках надзвычайнай сэсіі Сыноду ў Маскве, што рашэньні Сабору будуць лічыцца легітымнымі, толькі калі ў ім будуць удзельнічаць усе Цэрквы.

За апошні тыдзень некалькі памесных Праваслаўных цэркваў: Балгарская, Антыяхійская і Грузінская — адмовіліся ад удзелу ў Саборы, а Сэрбская царква выступіла за яго перанос.

РПЦ мае намер прасіць Канстантынопальскага патрыярха аб тым, каб правесьці Сабор у iншыя тэрмiны і, тым часам, паспрабаваць вырашыць назапашаныя праблемы.

Праваслаўная царква цяпер прызнае сем Усяленскіх сабораў, апошні зь якіх, Другі Нікейскі, адбыўся ў VIII стагодзьдзі. Сабор, які рыхтуецца цяпер, не заяўлены як сусьветны, таму што ў ім будуць удзельнічаць ня ўсе біскупы кананічных памесных Праваслаўных Цэркваў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG