Зранку 9 чэрвеня на будынку «Белтэлерадыёкампаніі» былі заўважаныя плямы чырвонай фарбы. На здымках, што публікуе «Наша Ніва», бачна, што фарбай закідалі дзьверы параднага ўваходу і лягатып кампаніі над уваходам.
Карыстальніца Facebook Аліна Малахава піша, што на ганку таксама стаяла вядро локшыны.
Хто і чаму закідаў фарбай будынак, невядома. Сьледчы камітэт праводзіць праверку.