У бабулі — «сельгасработы». Без мяне як асноўнай «цяглавай сілы» — ніяк. Адпрацаваўшы пару гадзін, прыселі ў цені — перадыхнуць і пачакаць, пакуль вялізнае, паважнае воблака напаўзе на сонца.
Заўважыўшы маю лёгкую стому, бабуля падбадзёрвае:
— Нічога, унучак, справімся! Глянь, асталася менш, чым зрабілі!
І рэзюмуе ўлюбёнай фразай:
— Глаўнае ў жызьні — гэта цярпеньне!
— Галоўнае ў жыцьці — гэта шчасьце, — не вытрымліваю я.
— А-а... ну да-да-да! — пасьпешліва згаджаецца бабуля і адварочваецца, нібы кагосьці вызіраючы на дарозе...
Ігар Канановіч
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org