Пра гэта паведаміў міністар экалёгіі і прыродных рэсурсаў Украіны Астап Семярак. Як паведамляе «Інтэрфакс-Украіна», спасылаючыся на словы міністра, раней ад адпрацаванага ядзернага паліва былі «цалкам вызваленыя» энэргаблёкі № 2 і № 3.
Работы па выгрузцы паліва з блёкаў працягваліся дзесяць гадоў, удакладніў міністар і запэўніў, што да завяршэньня будаўніцтва другога сховішча адпрацаванага ядзернага паліва, якое фінансуецца дзякуючы міжнароднай тэхнічнай дапамозе, паліва будзе часова захоўвацца ў першым сховішчы.
Аваорыя на Чарнобыльскай АЭС адбылася 26 красавіка 1986 году, быў зарэгістраваны выкід вялікай колькасьці радыяактыўных рэчываў. У момант выбуху і ў наступныя некалькі месяцаў загінулі дзясяткі працаўнікоў станцыі і ўдзельнікаў ліквідацыі наступстваў аварыі. Радыяактыўнае апраменьваньне многія гады адбівалася на стане здароўя тысяч людзей.