Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валянціна Быкава, на якую быў учынены напад, знаходзіцца ў цяжкім стане


Валянціна Ўладзімераўна Быкава
Валянціна Ўладзімераўна Быкава

Пра гэта паведаміў на сваёй старонке ў Фэйсбуку журналіст і грамадзкі актывіст Глеб Лабадзенка.

«Зьвязаўся з рэанімацыяй Вушацкай лякарні. Інфармацыю даваць адмовіліся, сказалі толькі, што стан Валянціны Быкавай цяжкі. Падрабязьней — толькі асабіста і толькі блізкім сваякам. Перадачы, сказалі, ніякія не трэба, маўляў, усё ёсьць. Бяда ў тым, што найбліжэйшыя сваякі Валянціны Ўладзімераўны — гэта два пляменьнікі (дзеці Васіля Быкава), адзін жыве ў Гародні, другі ў Менску...», — піша ён.

У пятніцу зранку на Валянціну Быкаву напалі — ёй зламалі некалькі рабрынаў і руку.

У ліпені Валянціне Ўладзіміраўне споўніцца 90 год.

Здарэньне зь сястрой Васіля Быкава чамусьці ня трапіла ў афіцыйную зводку на Віцебскім абласным сайце МУС. Хаця вядома, што міліцыя і Вушацкі райвыканкам у курсе падзеяў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG