Былы кіраўнік антыдопінгавай лябараторыі ў Маскве Грыгорый Родчанкаў у інтэрвію амэрыканскай газэце New York Times распавёў аб выкарыстаньні допінгу расейскімі спартсмэнамі падчас Алімпійскіх гульняў-2014 у Сочы. Родчанкаў кажа, што гэта было зроблена па просьбе расейскага ўраду.