Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 20 пратакалоў за Кангрэс пад адкрытым небам


У Менску прайшла першая сэсія Беларускага нацыянальнага кангрэсу — грамадзкай ініцыятывы, скіраванай на аб’яднаньне дэмакратычных сіл дзеля пабудовы «вольнай, незалежнай і заможнай Беларусі».

Гэтак мэта кангрэсу была вызначаная ў яго дакумэнтах, якія напярэдадні аргкамітэт БНК надрукаваў у газэце «Народная воля». Устаноўчая сэсія кангрэсу прайшла ў сквэры Янкі Купалы, паколькі ўлады адмовілі аргкамітэту ў памяшканьні. Але дождж не пашкодзіў «каля 300 удзельнікам прагаласаваць за ўтварэньне БНК і прыняць яго базавыя дакумэнты». Гэтак сказаў пасьля кангрэсу адзін з яго арганізатараў Мікалай Статкевіч.

Уладзімер Някляеў, Вячаслаў Сіўчык, Мікалай Статкевіч, Станіслаў Шушкевіч, Генадзь Фядыніч
Уладзімер Някляеў, Вячаслаў Сіўчык, Мікалай Статкевіч, Станіслаў Шушкевіч, Генадзь Фядыніч

Сярод гэтых дакумэнтаў «Плятформа перамен», заява пра стан дзяржавы і нацыі, рэзалюцыя аб адзінстве дэмакратычных сіл і рэзалюцыя аб удзеле ў «парлямэнцкіх выбарах». Пасьля галасаваньня за гэтыя дакумэнты аргкамітэт БНК склаў свае паўнамоцтвы.

«Далей кангрэсам будзе кіраваць выбарная рада з прадстаўнікоў рэгіёнаў», — абвясьціў Уладзімер Някляеў.

Больш за 20 пратакалоў за Кангрэс пад адкрытым небам
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:51 0:00

Паводле Мікалая Статкевіча, БНК не ствараўся пад нейкага лідэра, «мы адкрытыя да ўсіх, каго непакоіць лёс бацькаўшчыны, Беларусі». Тое, што на кангрэс не прыйшлі большасьць лідэраў апазыцыйных партый Статкевіч назваў «сорамам перад Эўропай», дзе ня могуць зразумець, чаму беларуская апазыцыя ніяк не аб’яднаецца.

Паводле Статкевіча, БНК сам не будзе вылучаць кандыдатаў на будучыя парлямэнцкія выбары, а паспрабуе аб’яднаць намаганьні, каб вылучаць адзіных кандыдатаў ад дэмсілаў. Таксама Статкевіч папярэдзіў, што БНК будзе ладзіць акцыі пратэсту ў выпадку фальсыфікацый.

Экс-старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслаў Шушкевіч на кангрэсе заклікаў да адстаўкі кіраўніка Цэнтрвыбаркаму Лідзіі Ярмошынай.

Міліцыя не перашкаджала ўдзельнікам кангрэсу, але складала пратаколы на яго арганізатараў і вядомых актывістаў. Паводле назіральнікаў, было складзена больш за 20 пратаколаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG