Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінэнэрга пацьвердзіла «дэфэкт пры падрыхтоўчых работах» на будоўлі БелАЭС


Беларуская АЭС, якая будуецца каля Астраўца
Беларуская АЭС, якая будуецца каля Астраўца

Наступствы дэфэкту, запэўнівае міністэрства, ліквідаваныя.

Прэс-служба Міністэрства энэргетыкі пацьвердзіла, што 8 красавіка на будоўлі Беларускай АЭС у Астраўцы быў зафіксаваны «дэфэкт пры падрыхтоўчых работах», перадае БелаПАН.

Пры ўкладцы бэтону аднаго зь перакрыцьцяў бытавых і падсобных памяшканьняў адбылося частковае пашкоджаньне падтрымліваючых канструкцыяў апалубкі. Наступствы ліквідаваныя, запэўнівае міністэрства, — блёк перакрыцьця падрыхтаваныя да бэтанаваньня і здадзеныя камісіі ў адпаведнасьці з тэхнічнымі патрабаваньнямі. Пашкоджаньняў і разбурэньняў канструктываў, прынятых замоўцам, на аб’ектах БелАЭС за ўвесь час будоўлі не было.

Раней Літва афіцыйна патрабавала тлумачэньняў адносна магчымай аварыі на будоўлі АЭС у Беларусі, бо ня ведала, што менавіта здарылася, адно ведала пра збурэньне стоек будучага будынку ядзернага абслугоўваньня на будоўлі АЭС, пра якое паведаміў незалежны тэлеканал «Белсат». У інтэрвію Tut.by прадстаўнікі АЭС назвалі гэтую інфармацыю «поўнай лухтой». Літва неаднаразова падкрэсьлівала, што ня стане купляць энэргію зь БелАЭС, таму што будоўля парушае патрабаваньні Канвэнцыі аб ацэнцы ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе ў трансгранічным кантэксьце.

Мінэнэрга падкрэсьліла, што нагляд за якасьцю будаўнічых і мантажных работ пастаянна зьдзяйсьняе АТ «НИАЭП» зь Ніжняга Ноўгараду, а тэхнагляд за самой будоўляй — беларускае дзяржпрадпрыемства «Беларуская АЭС».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG