Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Space X абвясьціла аб адпраўцы карабля на Марс не пазьней за 2018 год


Першая ступень ракеты кампаніі Space-X робіць вэртыкальную пасадку на Зямлю ў ходзе тэхнічных выпрабаванняў. Красавік 2016 году.
Першая ступень ракеты кампаніі Space-X робіць вэртыкальную пасадку на Зямлю ў ходзе тэхнічных выпрабаванняў. Красавік 2016 году.

Прыватная кампанія Space X ўсё больш прыкметна дэманструе свае касьмічныя амбіцыі.

Кампанія SpaceX абвясьціла аб намеры адправіць на Марс першы касьмічны карабель. Старт намячаецца на 2018 год. Больш дакладна час не падаецца. Кіраўнік кампаніі Ілон Маск раней заяўляў, што ўвосень 2016 году апублікуе падрабязнасьці сваёй праграмы па дасьледаваньні Марса.

Карабель «Чырвоны Цмок» (Red Dragon), як мяркуецца, даставіць на Марс цяжкія грузы. Экспэдыцыя стане, паводле задумы Ілона Маска, пралёгам будучых палётаў чалавека на Марс.

Цяпер кампанія працуе над стварэньнем касьмічнага карабля Dragon-2, здольнага зрабіць пасадку на любое касьмічнае цела ў межах Сонечнай сыстэмы. Па словах Ілона Маска, пасадка на Марс стане першым тэстам магчымасьцяў новага карабля:

Разам з тым, Ілон Маск папярэджвае, што «не рэкамэндаваў бы» рабіць палёты астранаўтаў за межы прасторы, дзе знаходзяцца Зямля і Месяц. «Вялікага задавальненьня ад працяглых падарожжаў атрымаць ня ўдасца. Аб’ём транспартнага сродку — прыкладна як у аўтамабілі-пазадарожніку», адзначыў Маск у сваім твітэры:

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG